Прэм'ер Славакіі намякнуў на хуткае заканчэнне вайны ва Украіне: навіны магчымыя ўжо заўтра
Фіца чакае «намёку» на пасяджэнні Еўрапейскай рады ў Брусэлі.
16.10.2024 / 15:19
Роберт Фіца. Скрыншот відэа
Славацкі прэм'ер Роберт Фіца лічыць высокай верагоднасць хуткага заканчэння вайны ва Украіне, і намякнуў на магчымыя навіны па гэтым пытанні ўжо заўтра, піша УНІАН.
«Імавернасць заканчэння вайны ва Украіне ў кароткатэрміновай перспектыве высокая, — сказаў Фіца падчас выступу ў парламенцкім камітэце. — Я чакаю заўтра нейкага намёку, таму што раптам паўстала тэма запрашэння Украіны ў NATO».
Аднак ён заявіў, што не думае, што гэтае запрашэнне будзе «бясплатным».
Фіца паўтарыў, што Славакія падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і падкрэсліў, што падтрымае любы мірны план, накіраваны на вырашэнне канфлікту ва Украіне, піша выданне.
Паводле яго слоў, неабходна забыцца, што расіяне пакінуць Крым і іншыя тэрыторыі, напрыклад, Данецк або Луганск. Паводле яго слоў, расіяне адваёўваюць усё больш тэрыторый, і ён падкрэсліў, што канфлікт не мае ваеннага рашэння.
Сёння прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прадставіў у Радзе свой план перамогі. Ён складаецца з пяці пунктаў і трох сакрэтных дадаткаў. Сярод іх, у прыватнасці, неадкладнае запрашэнне ў НАТА, працяг аперацый УСУ ў Расіі. Таксама прапануецца размясціць ва Украіне комплексны няядзерны стратэгічны пакет стрымлівання, які павінен быць дастатковым для абароны ад любой вайсковай пагрозы з боку Расіі.
Зяленскі прэзентаваў «план перамогі»