Адрас краязнаўчага сайта палітвязня Яўгена Меркіса перакупіла казахстанскае казіно
Сам сайт знік яшчэ ў 2022 годзе, а цяпер па гэтым адрасе размяшчаецца анлайн-казіно з Казахстана, заўважыла выданне «Штодзень». Перакупам падалася ўдалай ідэя размясціць гульнявую ўстанову на дамене «Наш край.інфо».
16.10.2024 / 19:19
Раней па гэтым адрасе быў «Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны», дзе размяшчалася шмат унікальнай інфармацыі па краязнаўстве і гісторыі рэгіёна. Ён перастаў працаваць у кастрычніку 2022 года.
Ягоны стваральнік Яўген Меркіс быў затрыманы ў верасні таго ж 2022-га. У 2023 годзе яго асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі.
Праваабаронца Леанід Судаленка паведамляў, што ў калоніі Яўген Меркіс шые абутак: «Ён збольшага ў парадку, жыццё для тых месцаў стандартнае, на здароўе не скардзіцца».
Сталі вядомыя некаторыя дэталі судовай справы Яўгена Меркіса
Так цяпер выглядае палітзняволены журналіст Яўген Меркіс ФОТА
Ператрусы па пяці адрасах. Падрабязнасці затрымання журналіста Яўгена Меркіса