Што з выездам з Беларусі раніцай у чацвер?

Памежны камітэт прыводзіць наступныя лічбы па стане на 08:00.

17.10.2024 / 08:09

На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 11 аўтобусаў і 450 легкавікоў. У «Казловічах» — 50 фураў.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» і «Беняконях» чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, стаяць 440 і 540 фураў адпаведна.

На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшыне» таксама няма чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў, стаяць 230 велікагрузаў.

Nashaniva.com