Уначы ў Беларусь прылятаў Ан-124

Сёння ў 00:30 на аэрадроме «Мачулішчы» прызямліўся цяжкі транспартны самалёт Ан-124 ВКС РФ. Борт прыбыў з Расіі, а да гэтага 14 кастрычніка быў ва Уладзівастоку і Ульянаўску, паведамляе Беларускі Гаюн.

17.10.2024 / 12:42

Борт прабыў у Мачулішчах чатыры гадзіны і ў 04:30 паляцеў у Расію.

Да гэтага апошні раз самалёт тыпу Ан-124 прылятаў у Мачулішчы паўтары гады таму.

Nashaniva.com