У Расіі Марына Васілеўская стала дзіцячай лялькай

Яе збіраюцца падарыць самой касманаўтцы і Лукашэнку.

17.10.2024 / 14:52

Фота: Мінпрамгандль Расіі

Кіраўская фабрыка цацак «Вясна» выпусціла ляльку ў гонар беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай.

Ляльку так і назвалі — «Марына». Яна ў белым скафандры з дзяржфлагам на плячы. Мінпрамгандль Расіі прывёў гэты экзэмпляр як прыклад цацкі з нацыянальным каларытам.

Ляльку прадставіла дэпутат Дзярждумы Таццяна Буцкая. Скрыншот відэа

Серыя гэтых лялек лімітаваная, колькі іх паступіць у продаж, невядома. 

Аднак па экзэмпляры збіраюцца падарыць самой Васілеўскай і Лукашэнку.

Nashaniva.com