У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У сеціве паказалі фота з цэнамі на беларускіх ракаў і крэветак з Расіі ў краме гандлёвай сеткі «Еўраопт». Кошт першых — 89,99 рубля за кіло. Выданне Telegraf.news параўнала цэны на айчынных ракаў і заморскіх крэветак, лобстараў, крабаў.

17.10.2024 / 16:26

Цэннік на свежамарожаных беланогіх крэветак Vici ў «Еўраопце» — 26,99 рубля за адзін кілаграм (гэта значыць на 63 рублі танней, або ў 3,3 раза).

Фота: Fishingby.com

У сэрвісе Edostavka цэннікі на ўсе прапанаваныя крэветкі ніжэйшыя, чым на ракаў: ад 9,99 рубля за варана-марожаную крэветку «Паўночная» да 67,25 за крэветку Fish без галавы.

А вось лобстары даражэйшыя за ракаў — 239 рублёў за кіло ў Edostavka. Канечнасці камчацкага краба таннейшыя за лобстараў, але ўсё адно даражэйшыя за беларускіх ракаў — 129 рублёў за кіло.

Дарэчы, ракаў можна таксама знайсці ў інтэрнэт-краме «Гіпа». Там іх кошт удвая ніжэйшы — 44,99 рубля за кіло. Але ўсё адно яны даражэйшыя за крэветак: у гэтай краме прапануюць купіць свежамарожаных аргенцінскіх чырвоных крэветак у панцыры па кошце 42,99 рубля за адзін кілаграм.

Рак у натуральным асяроддзі

Як сцвярджае партал Fishingby.com, у Беларусі цяпер даўгапалы рак з'яўляецца адзіным прамысловым відам, а папуляцыя скарачаецца. Гэта адна з прычын высокага цаны гэтага тавару.

Іншыя фактары, якія ўплываюць на кошт:

Крэм-суп з крэветкамі — рэцэпт

Пад Мінскам падраблялі стронгу

Залатая смятана і дэфіцытны селядзец: па колькі беларускія прадукты прадаюць у Эміратах

Як ракавіны ператвараюцца ў золата. Вустрыц цяпер не проста гадуюць

Nashaniva.com