Улады Паўночнай Карэі перасталі выкарыстоўваць каляндар чучхэ

З 13 кастрычніка каляндар чучхэ, летазлічэнне ў ім вядзецца ад нараджэння заснавальніка цяперашняга паўночнага рэжыму Кім Ір Сэна (1912-1994) не выкарыстоўвае галоўная газета КНДР «Надон сінмун». Акрамя таго, ён не выкарыстоўваўся ў заяве Кім Е Чжон — уплывовай сястры Кім Чэн Ына, выпушчанай 12 кастрычніка, піша «Медуза» на падставе паведамлення паўднёвакарэйскага агенцтва «Ронхап».

17.10.2024 / 16:41

Каляндар чучхэ на 2010 год. Фота: Wikimedia Commons

«Верагодна, гэта частка намаганняў Кім Чэн Ына па стварэнні свайго ўласнага культу асобы», — заявілі «Ронхап» у Міністэрстве аб'яднання Паўднёвай Карэі.

Каляндар чучхэ быў афіцыйна прыняты ў Паўночнай Карэі ў 1997 годзе, праз тры гады пасля смерці заснавальніка КНДР Кім Ір Сэна. Ён выкарыстоўваўся разам з грыгарыянскім календаром, які прымяняе большасць краін свету.

Першым годам у календары чучхэ лічыцца 1912-ы — год нараджэння Кім Ір Сэна.

КНДР сцвярджае, што 1,4 млн чалавек падалі заяўкі на ўступленне ў армію

Кім Чэн Ын: Ні ўдача, ні духі не абароняць Паўднёвую Карэю

За боепрыпасы Пуцін аддзячыў Кім Чэн Ыну пародзістымі коньмі

Nashaniva.com