Прыбіральню ў цэнтры Слуцка выкупілі за 15 тысяч даляраў
Падчас таргоў пачатковая цана за прыбіральню ўзляцела ў 11 разоў.
18.10.2024 / 11:27
Фота: «БУТБ-Маёмасць»
На электроннай пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» сярод лотаў з'явіўся незвычайны аб'ект — грамадская прыбіральня ў цэнтры Слуцка. Пабудова 1998 года размешчана на вул. Леніна і ўжо пару месяцаў як спрабавала знайсці новага гаспадара. Днямі прайшлі трэція таргі па гэтым лоце. Цану знізілі да 80% — і пакупнік знайшоўся, піша «Анлайнер»
У ходзе таргоў за аб'ект разгарнулася барацьба: адразу чатыры заяўнікі вырашылі купіць нерухомую маёмасць агульнай плошчай 27,9 «квадрата».
Падчас таргоў пачатковая цана за прыбіральню ўзляцела ў 11 разоў: з 4500 да 50 580 рублёў, або блізу $15 тысяч.
Фота: «БУТБ-Маёмасць»
Пераможцам на аўкцыёне стала будаўнічая кампанія. Што плануюць зрабіць з аб'ектам у цэнтры Слуцка, новы ўладальнік не ўдакладніў.