Сямейную пару затрымалі за ўдзел у пратэстах і падпіскі на «экстрэмістаў»
На відэа мужчына кажа, што быў падпісаны на «дэструктыўныя» каналы, удзельнічаў у пратэстах, адпраўляў інфармацыю ў чат боты каналаў «Чорная кніга Беларусі» і «Голас».
18.10.2024 / 12:17
Жанчына кажа, што працуе ў айці-кампаніі, у пратэстах яна не ўдзельнічала, але падтрымлівала людзей з балкона. Таксама яна была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пісала ў іх «абразлівыя» каментары і рабіла рэпосты.
«Медыязона» знайшла ў сацсетках старонку жанчыны, там яна падпісана як Кацярына Краўцова. Мужчына ў сацсетках падпісаны як Міхаіл Краўцоў.