У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

Шпіталізаваныя старшакласнікі знаходзяцца ў стане сярэдняй цяжкасці.

18.10.2024 / 12:56

Ілюстрацыйнае фота: uvdgomel / Telegram

У ліцэі №1 Брэста ўспышка кішачнай інфекцыі. Увечары 17 кастрычніка і раніцай 18 кастрычніка 14 дзяцей трапілі ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы.

Вучні 9-11 класаў шпіталізаваныя з сімптомамі вострай кішачнай інфекцыі.

«Ва ўсіх лабараторна пацверджана наравірусная этыялогія захворвання. Зараз стан усіх шпіталізаваных пацыентаў сярэдняй цяжкасці, стабільны, са станоўчай дынамікай», — паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Гэта не першы выпадак масавага заражэння кішачнай інфекцыяй у Брэсце сёлета. У маі ўспышка здарылася ў адной з кавярняў падчас гастрафэсту: тады атруціліся 19 чалавек.

Nashaniva.com