Сілавікі затрымалі студэнта Каледжа бізнэсу і права
Відэа з затрыманым апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.
18.10.2024 / 15:00
«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў Укантакце, дзе ён падпісаны як Уладзь Пятроў-Бронскі.
На відэа хлопец кажа, што вучыцца ў Каледжы бізнэсу і права. У тэлеграме ён нібыта быў падпісаны на чат-бот плана «Перамога» і абражаў прадстаўнікоў улады.
Таксама затрыманы кажа, што адміністраваў тэлеграм-чат «Телеграм це Украина», дзе «распальвалася русафобія».
На дадзены момант невядома, па якім артыкуле затрыманы хлопец і дзе ён цяпер знаходзіцца.