У Магілёўскай вобласці вылавілі 15-кілаграмовага шчупака. Даставалі з вады амаль гадзіну
Беларус злавіў буйны трафей на ультралайтавы спінінг.
21.10.2024 / 16:28
Фота: інстаграм rybalka_v_belarusi_
Аляксей Гайдукоў і Віталь Парамошкін рыбачылі на Чыгірынскім вадасховішчы ў Магілёўскай вобласці. Яны ўзялі з сабой лёгкія спінінгі, прызначаныя для лоўлі не надта буйной рыбы.
Аднак у той дзень ім удалося вывудзіць буйны трафей: на кручок трапіў велізарны шчупак. Рыбакі змагаліся са здабычай каля гадзіны — і ўсё ж такі змаглі дастаць рыбіну з вады, паведамляе супольнасць рыбакоў.
Даўжыня шчупака складае 117 сантыметраў, а вага — 15 кілаграмаў. Некаторыя мяркуюць, што гэты шчупак можа пазмагацца за статус рэкорднага для Беларусі.
У Чыжоўскім вадасховішчы вылавілі 15-кілаграмовага сома. Рыбіну даганялі на маторы
Пад Полацкам мужчына лавіў рыбу, а злавіў чарапаху
Навукоўцы з Акадэміі навук заклікалі беларусаў ісці проста да іх, калі недзе вывудзяць адну рыбіну
64,3 кілаграма! На Прыпяці рыбак злавіў вялізнага сома ВІДЭА