Беларусь трапіла ў спіс краін з самым танным півам у свеце

За пункт адліку бралася цана паўлітровай бутэлькі.

21.10.2024 / 18:36

Фота: AP Photo Nam Y Huh

Беларусь заняла 86-е месца ў рэйтынгу краін па цэнах на піва. Статыстыку сабраў партал Numbeo, у рэйтынг увайшла 91 краіна.

Паводле звестак партала, сярэдняя цана паўлітровай бутэлькі піва ў Беларусі складае 0,84 даляра — прыкладна 2 рублі 70 капеек. Танней піва толькі ў пяці краінах — В'етнаме, Кітаі (па 0,81), Украіне (0,78), Сербіі (0,77) і Расіі (0,75).

Самае дарагое піва прадаецца ў Іарданіі — 4,98 даляра за паўлітра. У тройцы лідараў Аўстралія (4,88) і Аман (4,33). Самае дарагое піва ў Еўропе прадаюць у Фінляндыі — 3,15 даляра за паўлітра і пятае месца ў рэйтынгу.

А вось якая сітуацыя ў нашых суседзяў, апрача Расіі і Украіны: у Польшчы паўлітровая бутэлька каштуе 1,06 даляра, у Літве — 1,55, у Латвіі — 1,69.

 Еўрапейцы ўсё менш п'юць віна. Чаму так?

У Францыі з-за скарачэння сусветнага попыту на віно знішчаць частку вінаграднікаў

Колькі ў сярэднім алкаголю выпівае беларус?

У Францыі прапанавалі ўвесці «сухі студзень». Макрон не падтрымаў і яго захейцілі

Чаму ад чырвонага віна баліць галава? Нарэшце стала ясна

Nashaniva.com