«Яна ў парадку». Выйшла на волю экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч
Таццяна Караткевіч адсядзела 15 сутак.
23.10.2024 / 10:52
Пра вызваленне Таццяны напісаў у сетках Андрэй Дзмітрыеў.
Ён сказаў, што сустрэў Таццяну, «яна ў парадку».
Кандыдатку ў прэзідэнты — 2015 Таццяну Караткевіч асудзілі па адміністратыўным палітычным пратаколе. Яна атрымала 15 сутак. Фармальнай прычынай стала тое, што ў сацсетках Караткевіч знайшлі нейкае «забароненае» фота з 2020 года.