Мінабароны анансавала сумесныя вучэнні «Захад-2025»

У Мінску адбылося пасяджэнне сумеснай калегіі Міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, на якой, паведамляе прэсавая служба ведамства, адобраны сцэнар сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2025».

23.10.2024 / 11:23

Падводзячы вынікі пасяджэння, міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін адзначыў, што галоўным мерапрыемствам сумеснай падрыхтоўкі войскаў у будучым годзе стане правядзенне сумеснага стратэгічнага вучэння Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025».

Дакладная дата вучэнняў і іншыя падрабязнасці не паведамляліся. 

{POLL#1250}

Nashaniva.com