Ці быў у Канапацкай нямецкі ДНЖ, які перашкаджае ёй стаць кандыдаткай-спойлерам?

Чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 года. На гэты момант намер удзельнічаць у іх агучылі ў Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча. Таксама планам балатавацца дзялілася Ганна Канапацкая.

23.10.2024 / 13:27

Праўда, згодна з цяперашняй Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам, прэзідэнтам не можа быць абраны чалавек, які раней меў дазвол на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на льготы і прывілеі.

А такі ў Ганны Канапацкай якраз быў. Былыя паплечнікі палітычнай дзяячкі пацвердзілі «Нашай Ніве», што Ганна была ўладальніцай нямецкага дазволу на жыхарства як мінімум на працягу 2016—2019 гадоў.

«Падчас паездак за мяжу яна заўсёды паказвала на кантролі гэты ДНЖ».

Нагадаем, Ганна Канапацкая балатавалася ў прэзідэнты ў 2020 годзе (тады Канстытуцыя яшчэ мела менш строгія патрабаванні да кандыдатаў, у тым ліку датычна наяўнасці ДНЖ). У выніковым пратаколе яе паставілі на трэцяе месца — вышэй за Андрэя Дзмітрыева і Сяргея Чэрачня.

Перад тым Канапацкая была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў (2016—2019). А пачынала яна палітычную кар'еру ў складзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Вядома, што ў Заходняй Еўропе Ганна займалася бізнэсам.

{POLL#1250}

Карпенка патлумачыў, чым абгрунтавана дата прэзідэнцкіх выбараў

«Чарговая спроба перапрызначыць самога сябе на ўзурпаваную пасаду». Латушка пракаментаваў дату прэзідэнцкіх выбараў

«Дзмітрыеву сказалі: «Калі нешта не тое, адразу вернешся ў турму. А Чэрачань вымушана замоўк пасля прысуду Дзмітрыеву»

Nashaniva.com