Беларускі пабраліся першым аднаполым шлюбам у Літве
Вяселле прайшло 19 кастрычніка ў віленскай установе Bitc Bar. Шлюбам пабраліся беларускі Караліна Лебедзева і Кацярына Малюка Кім.
23.10.2024 / 17:56
У Літве рэгістрацыя такіх шлюбаў законамі пакуль не прадугледжаная, таму ён быў зарэгістраваны аддалена праз відэасувязь у амерыканскім штаце Юта.
Адразу пасля цырымоніі пара атрымала электроннае пасведчанне аб шлюбе, якое пацвярджае яго законнасць у ЗША. Згодна з Гаагскай канвенцыяй, такія шлюбы павінны прызнавацца і ў Літве.
Паведамляецца, што гэты выпадак стаў важным прэцэдэнтам для ЛГБТ-супольнасці Літвы, паколькі раней ніхто тут такога нібыта не практыкаваў.
«Зачыніш дзверы і пацалуеш яе, бо ёсць такая магчымасць». Як жанчыны кахаюць жанчын у калоніі
Байдэн памілаваў тысячы ветэранаў, асуджаных у мінулым за аднаполыя адносіны