Беларусы выпусцілі незвычайны зборнік міфаў пра Сонца і Месяц

Беларуская гадзіннікавая мануфактура Hvilina разам з даследчыцай беларускай міфалогіі Ірынай Клімковіч выпусціла зборнік міфаў пра Сонца і Месяц, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі, піша Citydog.io.

25.10.2024 / 20:40

Зборнік уключае ў сябе міфы і легенды, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне і расказваюць, як старажытныя беларусы тлумачылі прыродныя з’явы і будавалі свае традыцыі на аснове гэтых міфаў.

У кнізе ёсць сюжэты пра Сонца, Месяц, планету Венеру і іншыя нябесныя свяцілы, пра сувязь міфалогіі з каляндарнымі святамі і звычаямі, а таксама інфармацыя пра тое, як міфалогія фармавала культуру і традыцыі Беларусі.

Зборнік даступны на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Спампаваць яго можна па спасылцы.

Увесну, дарэчы, гадзіннікавая мануфактура Hvilina выпусціла лімітаваную калекцыю гадзін Star Chronicle пра міфы і легенды Беларусі пра Сонца і Месяц. Праект са зборнікам стаў своеасаблівым працягам супрацоўніцтва даследчыцы і мануфактуры.

Глядзіце, які адвент-каляндар выйшаў у беларускага брэнда MODUM — цана вас здзівіць

Ваш любімы зефір цяпер са смакам шампанскага і латэ (а яшчэ з сакрэтным інгрэдыентам)

Nashaniva.com