У Гродне сапраўды асудзілі ўладальніка сайта s13.ru, які днямі прызналі экстрэмісцкім

Працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў над уладальнікам сайта s13.ru Сяргеем Чабоцькам прайшоў 25 кастрычніка. Ён з’явіўся ў раскладзе судовых пасяджэнняў, піша Hrodna.life.

26.10.2024 / 10:27

Фота: фэйсбук Сяргея Чабоцькі

Справа па арт. 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць», разгледзелі 25 кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Судзіла яго Ганна Лявусік.

Вынік суда пакуль невядомы. Сяргея маглі судзіць і як прыватную асобу, так і як ІП — уладальніка сайта.

Пра пераслед Сяргея Чабоцькі загаварылі 25 кастрычніка. У гарадскіх чатах абмяркоўвалі, што сайт s13.ru прызнаюць экстрэмісцкім. Працадаўцы і ўчастковыя раілі адпісацца ад сацсетак партала. Да вечара дзяржСМІ паведамілі, што па заяве пракурора горада Гродна матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13 сапраўды прызнаныя судом экстрэмісцкімі.

Самы папулярны гродзенскі сайт спыніў працу

Nashaniva.com