Чаму Віктар Бабарыка зрабіў стаўку на Марыю Калеснікаву?
У новым выпуску ТОКу сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных Таццяна Хоміч расказала, што разам з сястрой Марыяй Калеснікавай рэгулярна з пачатку 2000-х хадзіла на палітычныя акцыі.
27.10.2024 / 12:00
Штаб Віктара Бабарыкі. Злева направа: Максім Знак, Марыя Калеснікава, Ілля Салей
Чаму Віктар Бабарыка прапанаваў менавіта Марыі Калеснікавай стаць на чале яго штаба? Таццяна прыгадала:
«Маша расказвала, што яны размаўлялі на розныя тэмы апошнія месяцы. Яны працавалі, часта сустракаліся па пытанні развіцця [культурнай прасторы] ОК16. Там насамрэч вельмі вялікая прастора побач яшчэ была не асвоеная. Былі вялізныя планы, каб яе далей развіваць. (…) І гэта ўсё было ў працэсе да мая 2020 года.
Яны размаўлялі на розныя тэмы. І наконт бачання Беларусі, развіцця, будучыні Беларусі. Думаю, што на гэтым яны і сышліся насамрэч — на глебе каштоўнасцей і будучыні».
Па словах Таццяны, яна не здзівілася, калі Марыя ёй расказала пра прапанову Віктара Бабарыкі і сваю згоду.
Глядзіце цалкам:
Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку
Выставілі на аўкцыён будынкі былога культурнага хаба «ОК16»
Марыя Калеснікава на акцыі 1998 года паказвае сімвалы сёлетніх пратэстаў — архіўныя ФОТЫ