«Грузінская мара» перамагла на выбарах у Грузіі, апазіцыя заявіла пра масавыя фальсіфікацыі
У ЦВК Грузіі апрацавалі бюлетэні з 99,45% участкаў.
27.10.2024 / 09:44
ЦВК краіны апублікаваў вынікі апрацоўкі 99,45% галасоў. Паводле звестак камісіі, партыя «Грузінская мара», якая цяпер пры ўладзе, набірае 54,2% галасоў
Апазіцыйная партыя «Кааліцыя за перамены» набрала 10,86%, «Адзінства — нацыянальны рух» — 10,1%, «Моцная Грузія» — 8,76%, «Гахарыя — за Грузію» — 7,76%.
Апазіцыя не згодная з вынікамі галасавання. «Адзіны нацыянальны рух», «Кааліцыя за перамены» і «Моцная Грузія» заявілі, што не прызнаюць вынікі выбараў.
Апазіцыйныя партыі паабяцалі акцыі пратэсту, якія пачнуцца ўжо сёння.