Мінчанка паехала на адпачынак і дала ключы ад кватэры сваёй знаёмай. Усё скончылася крымінальнай справай
43-гадовая жыхарка Маладзечна вырашыла падзарабіць, пакуль яе сяброўка адпачывае. Цяпер яе чакае суд.
27.10.2024 / 20:15
Абставіны крымінальнай справы за махлярства расказалі ў пракуратуры Фрунзенскага раёна.
Жыхарка Мінска паехала на адпачынак у Турцыю. Сваёй знаёмай яна дала ключы і папрасіла прыглядзець за катом. Тая вырашыла падразабіць на сітуацыі і размясціла аб'яву аб здачы кватэры ў арэнду ў сацыяльных сетках.
На яе адгукнулася дзяўчына. «Гаспадыня» паказала кватэру і ўзяла перадаплату $110. Але пасля папрасіла на дзень перанесці засяленне, бо нібыта суседзі залілі балкон. Пры гэтым яна ўзяла яшчэ 110 даляраў і дала ключы ад сваёй кватэры ў Маладзечне.
Аднак пасля абвінавачаная пазваніла кватарантцы і папрасіла зноў перанесці засяленне, бо нібыта прыехала яе сястра з дзіцем, якая пасварылася з мужам. Узамен яна паабяцала, што брат дапаможа перавезці рэчы.
У прызначаны дзень «гаспадыня» сама прыехала да дзяўчыны і стала чакаць сваяка, які нібыта стаіць у заторы. Але пасля, спаслаўшыся на тэлефонны званок, яна выйшла з кватэры і ўцякла.
Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Яе псеўдагаспадыня аказалася двойчы судзімай за махлярства. Цяпер яе зноў будуць судзіць па тым жа артыкуле. Жанчыне пагражае да 4 гадоў калоніі. З яе ўзялі падпіску пра нявыезд.