Прэзідэнтка Грузіі адмовілася прызнаваць вынікі выбараў у парламент
Адпаведную заяву Саламэ Зурабішвілі зрабіла на прэс-канферэнцыі ў Тбілісі.
27.10.2024 / 20:18
Прэзідэнтка Грузіі аб'явіла пра мітынг у панядзелак увечары на праспекце Руставелі ў Тбілісі — там размешчаны будынак Парламента.
Раней да пратэстаў заклікаў зняволены экс-кіраўнік краіны Міхаіл Саакашвілі.
Паводле звестак ЦВК Грузіі, партыя «Грузінская мара», якая цяпер пры ўладзе, набрала 54,2% галасоў.
Апазіцыйная партыя «Кааліцыя за перамены» набрала 10,86%, «Адзінства — нацыянальны рух» — 10,1%, «Моцная Грузія» — 8,76%, «Гахарыя — за Грузію» — 7,76%.