Сілавікі затрымалі акцёра «Беларусьфільма»

Губазікаўцы апублікавалі відэа з акцёрам і мадэллю Уладзіславам Ліпоўскім. 

28.10.2024 / 10:56

Уладзіслаў Ліпоўскі. Фота: інстаграм акцёра 

Сілавікі пішуць, што затрымалі Уладзіслава за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Сам Ліпоўскі гаворыць на відэа, што быў падпісаны на каналы, прызнаныя экстрэмісцкімі, рабіў рэпосты, пакідаў негатыўныя каментары ў адрас міліцыі. 

Што з ім цяпер, невядома. Апошні раз ён быў анлайн тры дні таму.

Уладзіслаў Ліпоўскі з Уладзімірам Гасцюхіным. Фота: інстаграм акцёра 

Апошнім часам Уладзіслаў працаваў у «Акадэміі прыгажосці» ў якасці фотамадэлі. Актыўна здымаўся ў масоўках: напрыклад, у кліпе «Не смешна» групы Molchat Doma і расійскіх серыялах «Перасуд», «Змеі і лесвіцы».

Сталі вядомыя новыя дэталі затрымання акцёраў РТБД

15 замежных фільмаў, якія можна паглядзець у лістападзе

Беларускі спявак, які хацеў «замуж за Бузаву», прысвяціў песню Лукашэнку і Пуціну

Nashaniva.com