Мінімум тры шахеды ноччу і раніцай заляцелі ў Беларусь — адзін прапаў

Авіяцыя не падымалася.

28.10.2024 / 12:59

Ноччу і раніцай 28 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі мінімум тры расійскія дроны-камікадзэ тыпу «шахед», піша Беларускі Гаюн.

Першы дрон заляцеў у 00:26 з Кіеўскай вобласці праз населены пункт Дзятлік і працягнуў рух на паўночны захад у бок Нароўлі, пасля чаго знік. Паветраны сілы УСУ паведамілі, што ўсяго за ноч у кірунку Беларусі і Расіі паляцелі і зніклі чатыры беспілотнікі.

Акрамя гэтага, кароткатэрміновыя заходы ў паветраную прастору Беларусі зафіксаваныя таксама ў 09:06 і 10:08, калі «шахеды» кружылі на мяжы Беларусі з Кіеўскай вобласцю ў Чарнобыльскай зоне.

Што тычыцца авіяцыі, дзяжурныя знішчальнікі ВПС Беларусі ў паветра не падымаліся.

Nashaniva.com