У Смалявічах прызыўнік прыйшоў у ваенкамат у майцы з жартам пра ваенкамат. Вось куды яго адправілі

Раённы ваенкам кажа, што жарт ацаніў.

28.10.2024 / 15:28

Фота: smolevichi-24.by

Прызыўнік Ілля Куркуль вырашыў крэатыўна адгукнуцца на позву. Ён прыйшоў у ваенкамат у майцы з незвычайным прынтам.

На футболцы быў надпіс «Хто не схаваўся, той у ваенкамат», піша smolevichi-24.by.

Ваенкам Юрый Шарсцень жарт ацаніў. «Прызыўнікі Смалявіцкага раёна — хлопцы з выдатным пачуццём гумару, якое спатрэбіцца ім і ў службе ў войску», — адзначыў падпалкоўнік.

Жартаўніка ў выніку адправілі служыць ва ўнутраныя войскі. Ён сказаў, што ідзе туды з добрым настроем.

Nashaniva.com