Спыніла існаванне адна з найстарэйшых авіякампаній у свеце

Авіякампанія CSA Czech Airlines («Чэшскія авіялініі») спыніла сваё існаванне. Паводле інфармацыі партала CTK, з 27 кастрычніка рэйсы «Чэшскіх авіяліній» выконвае Smartwings, найбуйнейшая камерцыйная авіякампанія ў краіне.

28.10.2024 / 16:47

Фота: Nicolas Economou/NurPhoto via Getty Images

Самалёты CSA захаваюць колеры і лагатып «Чэшскіх авіяліній», але ў сістэмах продажу квіткоў і на табло вылету рэйсы цяпер пазначаюць кодам, які выкарыстоўвае Smartwings. Захаваюць і ўсе кірункі палётаў.

У той жа час CSA перастае быць членам Міжнароднага авіяальянса SkyTeam, у які ўваходзіла больш за 20 гадоў.

Авіякампанія «Чэшскія авіялініі» была заснавана ў 1923 годзе і лічылася адной з найстарэйшых у свеце. Да 2013 года больш за 95% акцый прадпрыемства належалі дзяржаве. Пазней Smartwings стала мажарытарным уладальнікам акцый CSA.

У сакавіку 2021 года «Чэшскія авіялініі» прызналі банкрутам з-за высокіх запазычанасцяў. З пачатку кастрычніка 2024-га CSA ўваходзіла ў групу Smartwings.

У Мінск збіраецца лётаць яшчэ адна расійская авіякампанія

Расійскі лаўкостар перастае лётаць у Беларусь

Агульная база авіяпасажыраў з'явіцца ў Беларусі

Пілот Turkish Airlines памёр проста падчас рэйсу

Nashaniva.com