Пад Маладзечнам загарэлася стайня

У Маладзечанскім раёне адбыўся пажар у конна-спартыўным комплексе, паведаміла прэс-служба МНС.

28.10.2024 / 18:57

Узгаранне на тэрыторыі конна-спартыўнага аб'екта пад Маладзечнам адбылося 28 кастрычніка. Нарады ратавальнікаў ліквідавалі пажар у складскім памяшканні на тэрыторыі комплексу.

Прычыны пажару высвятляюцца. Удакладняецца, што да прыбыцця падраздзяленняў МНС работнікі комплексу эвакуіравалі са стайні дваццаць коней. На шчасце, жывёлы не пацярпелі.

Nashaniva.com