Афганскія талібы забаранілі жанчынам размаўляць паміж сабой

Па словах міністра па заахвочванні дабрачыннасці і прадухіленні заганы ў Афганістане Халіда Ханафа, у краіне дарослым мусульманкам забараняецца публічна размаўляць з іншымі прадстаўніцамі свайго полу. Забарону ўключылі ў першую афіцыйную дэкларацыю законаў талібаў «аб заганах і вартасцях».

28.10.2024 / 19:53

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Siddiqullah Alizai

Дэкларацыю прынялі ў жніўні 2024-га. У ёй на 114 старонках у 35 артыкулах выкладзеныя асноўныя законы, датычныя асноўных аспектаў штодзённасці жыхароў Афганістана, як грамадскі транспарт, музыка, галенне і святы.

Сярод іншага ў гэтых законах гаворыцца, што «калі дарослая жанчына пакідае свой дом па неабходнасці, яна абавязаная хаваць свой голас, твар і цела». Жанчынам таксама забаронена спяваць і чытаць уголас, нават не выходзячы з дому. Нельга чытаць уголас нават Каран.

У праграме тэлеканала Amu TV гаворыцца, што жанчыны Афганістана і праваабаронцы асудзілі новыя законы «Талібана», назваўшы іх часткай «жанчынаненавісніцкай» палітыкі.

Адна з суразмоўніц тэлеканала, у прыватнасці, расказала, што забарона медработнікам-жанчынам на зносіны з мужчынамі, якія суправаджаюць пацыентаў-жанчын, абмяжоўвае магчымасці па аказанні медыцынскай дапамогі.

Талібы ў Афганістане забаранілі жанчынам спяваць і чытаць услых

Пуцін назваў Талібан саюзнікам у змаганні з тэрарызмам. Арганізацыя прызнаная ў Расіі тэрарыстычнай

Афганская журналістка пасля адмовы ў прытулку ў Расіі паляцела ў Кабул. На радзіме ёй пагражае смяротнае пакаранне

АДКБ будзе дапамагаць «Талібану» ў барацьбе з тэрарызмам

Nashaniva.com