Удавец Надзеі Мялешка расказаў пра новае каханне
У сакавіку 2023-га ад раку грудзей памерла Надзея Мялешка — блогерка і жонка экс-хакеіста зборнай Беларусі. Праз год, у чэрвені 2024-га, яе ўдавец Дзмітрый выклаў фота з новай дзяўчынай, чым наклікаў на сябе хвалю папрокаў у сеціве. Цяпер ён расказаў пра новую каханую трохі падрабязней.
29.10.2024 / 14:41
Дзмітрый і Алена. Фота: lenalenok666 / Instagram
Абранніцу Дзмітрыя завуць Алена, ёй 37 гадоў, у яе ёсць сын Цімафей. Дзмітрый піша, што і з Цімафеем, і з бацькамі Алены ў яго добрыя адносіны.
Падпісчыкі часам просяць Дзмітрыя і Алену расказаць пра іх гісторыю знаёмства, але пара пакуль не дзеліцца гэтым. Мужчына толькі адзначыў, што гэта не старая знаёмая і не таемная прыхільніца.
Таксама невядома, чым у жыцці займаецца Алена. У шапцы яе профіля ў інстаграме напісана лаканічнае «жыву сваё найлепшае жыццё». Ёсць захаваныя сторыс з любімымі фільмамі, некалькі кадраў з Нарачы і сустрэч з сябрамі.
Гледзячы па тых пастах, якія публікуе Алена, ёй дагэтуль дастаецца нямала хэйту ад прыхільнікаў памерлай жонкі яе каханага. Напрыклад, тыдзень таму яна напісала:
«Масы ніколі не ведалі жадання праўды. Яны патрабуюць ілюзій, без якіх яны не могуць жыць».
Ды і ў каментарах карыстальнікі інстаграм выказваюць неразуменне:
«Я вельмі рада за Дзіму і вельмі рада за вас, але я не думала, што год яшчэ не пройдзе і ён так хутка знойдзе іншую! Канешне, справа не наша, але ўсё ж калі людзі вядуць блог, яны павінны разумець, што іх глядзяць, што іх любяць, за іх перажываюць!»
Дзмітрый упершыню апублікаваў фота з Аленай праз год пасля смерці Надзеі, але ходзяць чуткі, што іх бачылі разам ужо праз паўгода пасля таго, як мужчына аўдавеў. Цяпер ён расказвае ў сторыс, што заўжды быў шчыры з бацькамі Надзеі і сваімі дзецьмі — маўляў, яны ўсё ведалі пра Алену, а сястры Надзеі ён усё расказаў яшчэ раней.
Мялешка піша, што пачуў ад Марыі Іванаўны (верагодна, гэта маці Надзеі) пажаданне жыць далей, бо «ўсё жыццё яшчэ наперадзе».
У апошнія месяцы жыцця 35-гадовая Надзеі Меляшка з сям’ёй жыла ў Германіі, а хутка пасля смерці блогеркі Дзмітрый з сынамі вярнуўся ў Мінск. Былы хакеіст піша, што дзеці не хацелі заставацца ў Берліне.
Марына Ментусава расказала пра разрыў з мужчынам. Прычына вас здзівіць