Выдавецтва «Янушкевіч» абвясціла перадзаказ на фантастычную сагу
Выдавецтва «Янушкевіч» аб’явіла ў сваім інстаграм-аккаўнце, што з 28 кастрычніка па 6 лістапада можна аформіць папярэдні заказ на тры кнігі трылогіі або толькі на трэці том Яраслава Гжэндовіча.
29.10.2024 / 19:39
Гаворка ідзе пра тры тамы трылогіі «Гаспадар ледзянога саду» польскага пісьменніка Яраслава Гжэндовіча, якую выдавецтва выдала па-беларуску.
«Ашаламляльныя сваёй маштабнасцю і эстэтыкай творы Яраслава Гжэндовіча — найлепшы ўзор сучаснай польскай фантастыкі, якая хуткімі тэмпамі здабывае новых адданых прыхільнікаў па ўсім свеце», — піша пра выданне выдавецтва.
На перадзамову дзейнічае зніжаная цана: усе тры кнігі — 159,90 польскіх злотых (39,80 даляраў) замест 169,90 (42,20), на трэці том — 54,90 польскіх злотых (13,65 даляраў) замест 59,90 (14,90).
Аформіць заказ можна на сайце knihauka.com у раздзеле Preorder, а старт продажаў прызначаны на 8 лістапада.
Неўзабаве з'явіцца «Дзюна» па-беларуску
Сайт Knihauka.com перастаў адкрывацца з Беларусі