Данія дазволіць беларусам заставацца з пратэрмінаванымі пашпартамі

У Ісландыі Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрамі замежных справаў Паўночных краінаў: Марыяй Мальмер Стэнергард (Швецыя), Тордзіс Гільфадоцір (Ісландыя), Эспенам Бартам Эйдэ (Нарвегія), Элінай Валтанен (Фінляндыя), Ларсам Лёке Расмусенам (Данія), паведамляе яе прэс-служба.

30.10.2024 / 12:01

Фота: ОСЦ

У прыватнасці, было дамоўлена пра ўрэгуляванне прававога статусу беларусаў Даніі: прынятая пастанова, якая дазволіць беларусам заставацца з пратэрмінаванымі пашпартамі і атрымліваць пашпарты замежніка, калі яны не могуць вярнуцца ў Беларусь. 

Таксама Ісландыя працягне падтрымліваць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, незалежныя медыя і грамадзянскую супольнасць. Данія — Міжнародную платформу збору доказаў злачынстваў рэжыму. Швецыя — грамадзянскую супольнасць, культурніцкія ініцыятывы і стыпендыяльныя праграмы для беларусаў.

Nashaniva.com