Даляр зноў абнавіў гадавы максімум
На таргах у Мінску 30 кастрычніка даляр вырас на 0,58 капейкі да 3,3185 рубля. Гэта чарговы гадавы максімум.
30.10.2024 / 13:11
У пачатку года даляр каштаваў 3,1775 рубля. Такім чынам рост з пачатку года складае 14 капеек, або 4,5 працэнта.
Расійскі рубель сёння знізіўся на 0,42 капейкі да 4,671 за 100 адзінак.