Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У той момант, калі ён, па версіі сілавікоў, зрабіў ахвяраванне, ніякіх «экстрэмісцкіх фарміраванняў» у краіне яшчэ не існавала.

31.10.2024 / 07:00

Арцём Зянькоў. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Арцёму Зянькову з Мінска 40 гадоў. Вядома, што Арцём займаецца фатаграфіяй і мае фірму, якая дае ў арэнду фотаабсталяванне. У мужчыны ёсць жонка і непаўналетняе дзіця.

Зянькова пачнуць судзіць 6 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2 КК, страціў моц у маі 2021 года). Адметна, што да мая 2021 года, калі ён зрабіў ахвяраванне, спісу «экстрэмісцкіх фарміраванняў» яшчэ не існавала.

Звычайна па такіх артыкулах судзяць за данаты. Мужчыне пагражае да пяці гадоў калоніі. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Судзіць Зянькова будзе Жанна Брысіна. Яна асудзіла некалькі дзясяткаў беларусаў па палітычна матываваных крымінальных справах.

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты

Стаў вядомы прысуд за данаты менеджару фармацэўтычных кампаніяў Сяргею Шэлегу. Ён уражвае

Nashaniva.com