У Лукашэнкі будзе яшчэ адзін спарынг-партнёр
У ЦВК пададзеныя дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Аляксандра Хіжняка кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
30.10.2024 / 16:43
Аляксандр Хіжняк — старшыня дэкаратыўнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Таксама ён дырэктар «БелНДІПгорадабудаўніцтва» і заадно дэпутат Мінгарсавета.
БелТА паведамляецца, што Хіжняк схадзіў у ЦВК, каб падаць дакументы, асабіста.
Аляксандр Хіжняк нарадзіўся 16 сакавіка 1978 года ў Хойніках. Але пасля аварыі на ЧАЭС сям'я пераехала спачатку ў Смалявіцкі раён, пасля ў Віцебскую вобласць, а ўрэшце ў пасёлак Чысць Маладзечанскага раёна.
У 2000 годзе скончыў Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання па спецыяльнасці «Правазнаўства», працаваў у праектным інстытуце «Белдзіпрааграхарчпрам» на пасадах ад вядучага да галоўнага юрысконсульта.
Пасля працаваў у «БелНДІПгорадабудаўніцтва» галоўным юрысконсультам, начальнікам інфармацыйна-прававога аддзела, кіраўніком прадстаўніцтва ў Смаленскай вобласці. З 2015 года дырэктар «БелНДІПгорадабудаўніцтва».
У 2006 і 2015 гадах «за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці» атрымаў падзякі Лукашэнкі. У 2025 годзе мае добры шанец папоўніць гэтую калекцыю.
Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»
Гайдукевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы
Жарт ад Шрайбмана: Калі Гайдукевіч пойдзе на выбары, ён возьме сітуацыю ў свае рукі
Старшыня ЦВК спрагназаваў, колькі прозвішчаў будзе ў бюлетэні на прэзідэнцкіх выбарах