Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная
У сацсетцы Reddit з’явіўся пост ад жыхара ЗША, які разглядае магчымасць паехаць у Беларусь.
31.10.2024 / 08:00
Ананімны карыстальнік піша, што праз шмат прычын у ЗША вельмі цяжка атрымаць медычную адукацыю. Амерыканец таксама не разумее, навошта яму рабіцца часткай медычнай сістэмы ЗША, бо ў яго да яе шмат пытанняў.
Аўтар паста наракае, што ў амерыканскай медыцыне выдаткоўваюць багата грошай, але вынікі ён называе «найгоршымі»:
«Асабліва пасля таго, як правілы жыцця ў час кавіду, навязаныя дактарамі грамадству, разбурылі мільёны жыццяў, ды апіёідны крызіс, выкліканы тым, што дактары масава прапісвалі абязбольваючыя, разбурыў яшчэ мільёны жыццяў, і пасля шматлікіх іншых сумных праблем, нягледзячы на прынятую клятву «не нашкодзь».
Амерыканец ужо ведае некалькі моў, акрамя англійскай: іспанскую, нямецкую, кітайскую, партугальскую і французскую. Таму ён упэўнены, што здолее хутка вывучыць і рускую мову.
І тым не менш, амерыканец мае свае асцярогі. Напрыклад, ён ведае, што Дзярждэпартамент раіць грамадзянам ЗША не ехаць у Беларусь, бо ў нашай краіне іх могуць арыштаваць ці проста дрэнна да іх паставіцца. Таксама аўтар паста разумее, што вайна ва Украіне можа ўскладніць здзяйсненне яго планаў па навучанні ў Беларусі.
У каментарах амерыканец дадае, што, на яго думку, Мінск выглядае чыстым і бяспечным горадам, дзе можна файна бавіць час, а гарады ЗША ён называе бруднымі. Яшчэ адна прэтэнзія амерыканца — тое, што ў медыцыне ЗША працуе багата людзей з такіх «нічога не вартых» (паводле амерыканца) месцаў, як Індыя і Іран.
Дарэчы, на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах аўтар паста збіраецца галасаваць за Дональда Трампа. Перад тым, як спытаць на Reddit пра медычную адукацыю ў Беларусі, ён цікавіўся наконт аналагічнай адукацыі ў Расіі ды яшчэ абяцаў, калі яго прымуць туды вучыцца, заўжды быць удзячным Расіі і, магчыма, застацца там жыць.
Іншы карыстальнік апісаў для амерыканца яго перспектывы, калі аўтар паста насамрэч атрымае ў Беларусі медычную адукацыю:
«Калі вы хочаце не быць здольным з вашым дыпломам працаваць ні ў адной заходняй краіне і калі вы хочаце працаваць у велізарнай дэпрэсіўнай пустэчы, пакінутай шматлікімі дактарамі, якіх кінулі за краты з-за палітычнай апазіцыйнасці або прымусілі збегчы з краіны, то проста наперад!
Гучыць як жудасная ідэя, але калі фанат дыктатуры насамрэч прыедзе і будзе жыць у вышэйпазначанай дыктатуры, я цалкам гэта падтрымліваю. Насамрэч».
У ЗША знайшлі раней невядомы вальс Шапэна
Удавец Надзеі Мялешка расказаў пра новае каханне
Ці можна атрымаць правы кіроўцы, калі быў пацыентам псіхатэрапеўта? Не ўсё так проста