У Гродне фізрука аграрнага ўніверсітэта судзяць за хабар

Генадзь Бесараб працаваў старшым выкладчыкам кафедры фізічнага выхавання і спорту Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, піша Hrodna.life.

30.10.2024 / 18:40

Генадзь Бесараб. Фота з сацсетак

Судзяць 46-гадовага фізрука па артыкуле аб атрыманні хабару. Справу пачала разглядаць Наталля Горбач у судзе Ленінскага раёна Гродна 30 кастрычніка.

Апошні раз пра Бесараба на сайце ўніверсітэта ўспаміналі ў лістападзе 2023 года. У спісе супрацоўнікаў фізрука і ў раскладзе заняткаў ужо няма, ягоныя сацсеткі не абнаўляюцца некалькі гадоў.

Бесараб родам з Навагрудскага раёна. Скончыў вучылішча алімпійскага рэзерву ў Гродне. У 1995 годзе выканаў нарматыў майстра спорту па грэка-рымскай барацьбе, вучыўся на факультэце фізкультуры і спорту ГрДу імя Янкі Купалы.

Генадзь быў прызёрам і пераможцам міжнародных турніраў. У Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце на кафедры фізічнага выхавання і спорту ён працаваў з 2005 года. За гэты час Бесараб падрыхтаваў 5 майстроў і 5 кандыдатаў у майстры спорту і 1 майстра спорту міжнароднага класа.

На найбуйнейшых прадпрыемствах лёгкай прамысловасці раскрылі карупцыйныя схемы

У Гомелі за карупцыю судзяць «ганаровага гомсельмашаўца»

Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

Nashaniva.com