МЗС Польшчы хоча змяніць крытэрыі выдачы картаў паляка

У Польшчы наспела неабходнасць удакладніць крытэрыі выдачы карты паляка, перш за ўсё для гарантавання бяспекі. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС краіны Радаслаў Сікорскі, выступаючы ў Сенаце, піша Most.

30.10.2024 / 20:16

Крыніца: Polsha24.com

Міністр паведаміў, што з 2008 года па 30 верасня 2024 года Польшча вынесла амаль 215 тыс. рашэнняў аб выдачы карты паляка. І звярнуў увагу, што цікавасць да гэтага інструмента стабільна высокая ў краінах былога СССР, а пасля пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны яна яшчэ больш павялічылася, асабліва сярод грамадзян Украіны, Беларусі і Расіі.

«У сувязі з палітычнай сітуацыяй, асабліва ў дзвюх апошніх краінах, нарастае неабходнасць унясення зменаў у закон аб карце паляка для дакладнага ўдакладнення крытэрыяў, якія даюць права на яе атрыманне, перш за ўсё дзеля нашай бяспекі. Органы, упаўнаважаныя разглядаць заяўкі на карту паляка, сутыкаюцца з усё больш сур'ёзнымі пагрозамі. Адна з ключавых — гэта магчымасць стварэння варожымі Польшчы спецслужбамі практычна любога дасье на кандыдата», — прыводзіць словы Сікорскага выданне Portał Samorządowy.

Ён падкрэсліў, што консулы і чыноўнікі павінны мець магчымасць прымаць адэкватныя меры, каб карта паляка не стала «шчылінай у міграцыйных працэдурах».

У Польшчы збіраюцца пастрожыць умовы выдачы карты паляка. Надта шмат злоўжыванняў

Урад Польшчы ўхваліў стратэгію супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі. Сталі вядомыя новыя дэталі

Людзі ўзростам за 60 гадоў могуць падацца на польскую візу па запрашэнні без рэгістрацыі

Польшча збіраецца пастрожыць умовы выдачы дазволаў на працу іншаземцаў

Nashaniva.com