Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны
У «Нашай Нівы» ёсць інфармацыя пра затрыманні ў Мінску, Бараўлянах і Гомелі.
31.10.2024 / 13:20
Раней сёння праваабаронцы паведамлялі пра ператрусы ў Смаргоні і Ваўкавыску.
Сінхроннасць гэтых аблаваў можа сведчыць аб правядзенні чарговай аперацыі па застрашванні насельніцтва краіны.
Калі вы ведаеце пра тое, што здарылася, больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ ці на nivanasha@proton.me. Або любому рэдактару ці журналісту «Нашай Нівы», якога ведаеце асабіста.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па інфармацыі з участкаў, дзе падлік галасоў ішоў у прысутнасці незалежных назіральнікаў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.
Рэпрэсіі пачаліся з лідараў апазіцыі і вулічных пратэстаў і паступова распаўсюдзіліся на новыя і новыя слаі.
Па інфармацыі праваабаронцаў, за 2020—2024 гады было заведзена больш за 19 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх крымінальных справах праходзяць шматлікія фігуранты.
Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.
На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»