Лукашэнка заявіў, што напачатку вайны яму тэлефанавалі генералы УСУ, якія хацелі здацца, але так і не здаліся
Аляксандра Лукашэнку наведалі новыя ўспаміны пра 2022 год, якія ён агучыў у час міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая праходзіць у Мінску.
31.10.2024 / 15:36
Лукашэнка заявіў пра званкі ад украінскіх генералаў, якія прасілі звязацца з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, каб спыніць баі і здацца ў палон.
«Далей Папа Рымскі і ўвесь Захад падключыўся, прасіў на маіх вачах прэзідэнта Расіі: «Спыніцеся, не трэба». Яны ўжо ў прадмесці Кіева былі, на ўскраіне Кіева былі войскі. Ніхто іх не стрымаў.
Мне тэлефанавалі генералы ўкраінскія, прасілі звязацца з Пуціным праз мяне, каб спыніць вайну і неяк здацца ў палон». — расказаў Лукашэнка раней невядомую гісторыю.
У якой ступені яна адпавядае рэчаіснасці, невядома. У мінулым Аляксандр Лукашэнка не раз пападаўся на заявах, якія не адпавядалі рэчаіснасці і былі заведамай хлуснёй.
Чытайце таксама: