Кніга «Я з вогненнай вёскі…» выйшла па-нямецку

Дакументальная кніга аўтарства Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі…» упершыню з’явілася па-нямецку ў перакладзе з беларускай мовы Томаса Вайлера, піша bellit.info.

31.10.2024 / 15:37

Нямецкі пераклад кнігі мае назву «Feuerdörfer» (Вогненныя вёскі) і выйшаў з друку ў выдавецтве Aufbau. Кніга можна набыць праз сайт выдавецтва ў дзвюх верскіях: папяровай у цвёрдай вокладцы і электроннай. Навіной падзяліўся ў фэйсбуку журналіст, пісьменнік, даследчык беларускай музыкі і культуры Інга Петц (Ingo Petz).

З апісання на сайце выдавецтва:

«У кнізе слова маюць відавочцы, якія перажылі масавыя забойствы ў беларускіх «вогненных вёсках» падчас Другой сусветнай вайны. Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Уладзімір Калеснік вышуквалі іх па краіне і запісвалі ўспаміны на магнітафон. Старанна аформленыя і арганізаваныя ў раздзелы, іх галасы сведкаў ствараюць адмысловую харавую паліфанію, якая з мастацкага гледзішча выходзіць далёка за рамкі калажу <…> Кніга, страшэнна актуальная на фоне цяперашніх войнаў і антыдэмакратычных падзей, падсвятляе «сляпую пляму» ў нямецкай гісторыі».

Часопіс TOLEDO падрыхтаваў падрабязны матэрыял пра кнігу, кантэкст і працу перакладачыка: «Ажно цяжко расказваць — man kann’s kaum erzählen…»

Nashaniva.com