Беларусь у рэтраспектыве: выйшаў каляндар з малюнкамі Напалеона Орды і сучаснымі здымкамі
Пабачыў свет каляндар «Беларусь. Погляд скрозь стагоддзі». У ім Беларусь прадстаўленая ў рэтраспектыве — у малюнках Напалеона Орды, выкананых у другой палове XIX стагоддзя, і сучасных выяў тых жа месцаў фатографа Сяргея Плыткевіча, піша «Смартпрэс».
31.10.2024 / 16:37
Па словах Сяргея Плыткевіча, каляндар — гэта толькі частка гісторый з новага фотаальбома, над якім ён цяпер працуе. Назва кнігі будзе такая самая — «Беларусь. Погляд скрозь стагоддзі».
Сааўтаркай календара стала вядомая экскурсаводка і краязнаўца Таццяна Хвагіна. Яна прааналізавала творы Напалеона Орды, падрыхтавала аналітычны тэкст і подпісы да малюнкаў ды фатаграфій.
Як вядома, Напалеон Орда ў свой час пісаў карціны на тэрыторыі, якая цяпер належыць чатыром розным краінам: Беларусі, Украіне, Літве і Польшчы. Каляндар і кніга выдавецтва «Рыфтур» абмежаваныя Беларуссю, бо менавіта яна цікавіць аўтараў больш за ўсё.
Насценны каляндар «Беларусь. Погляд скрозь стагоддзі» можна будзе ў кнігарнях Мінска і іншых гарадоў Беларусі, а таксама ў інтэрнэт-краме выдавецтва «Рыфтур».
У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ
Беларусы выпусцілі незвычайны зборнік міфаў пра Сонца і Месяц
«Камунарка» выпусціць адвэнт-каляндар з шакаладам і цукеркамі