Кампартыя: Наш кандыдат ідзе на выбары не замест, а разам з Лукашэнкам

Партыя запэўнівае, што не збіраецца выкрэсліваць з праграмы пункт аб падтрымцы Лукашэнкі.

31.10.2024 / 19:28

Сергей Сыранков другі злева. Фота: КПБ

Прэтэндэнт ад Кампартыі Сяргей Сыранкоў не збіраецца змагацца з Лукашэнкам за ўладу.

Такі парадокс утрымліваецца ў заяве партыі аб вылучэнні Сыранкова.

«Вылучэнне КПБ свайго кандыдата ў прэзідэнты Беларусі не азначае, што партыя выкрэслівае са сваёй праграмы пункт аб падтрымцы Лукашэнкі.

Сяргей Сыранкоў ідзе на выбары не замест, а разам з прэзідэнтам», — гаворыцца ў заяве.

У партыі нагадалі словы Лукашэнкі пра тое, што грамадству «трэба прывыкаць да думкі, што настане час і ў краіне будзе новы прэзідэнт».

«КПБ строга прытрымліваецца курсу пераемнасці з палітыкай Аляксандра Рыгоравіча, якую можна рэалізаваць толькі ў выпадку пабудовы грамадска-палітычнага авангарду, арганізаванага не зверху, праз вертыкаль на загад, а знізу, праз моцную, самастойную ініцыятыву грамадзян, палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў», — заяўляе Кампартыя.

У сваёй кампаніі Сыранкоў будзе «папулярызаваць ідэі беларускага сацыялізму і настойваць на іх канстытуцыйным замацаванні ў якасці дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь».

У каманду Сыранкова ўваходзяць прапагандысты Аляксей Дзермант і Пётра Пятроўскі, якія днямі гаварылі па-польску «Trzeba!»(«Трэба!») новаму тэрміну Лукашэнкі.

Дзермант і Пятроўскі крычалі «Тшэба!» Лукашэнку, але прывялі ў ЦВК камуніста Сыранкова

«Хочуць акружыць флангамі». Лукашэнка расказаў, дзеля чаго вылучаюцца Чамаданава і Канапацкая

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай

Вучылася на настаўніцу беларускай мовы, строіла палкоўнікаў. Шэсць фактаў пра Вольгу Чамаданаву, якая ідзе на выбары

«Абяцаю, што не буду захопліваць уладу неканстытуцыйным шляхам». Пра што асуджаных за палітыку папярэджваюць перад выбарамі

Nashaniva.com