Даляр зноў абнавіў гадавы максімум
На таргах у Мінску 1 лістапада амерыканская валюта падаражэла на 0,41 капейкі да 3,3203 беларускага рубля.
01.11.2024 / 14:33
Гэта чарговы максімум з пачатку года. 1 студзеня даляр каштаваў 3,1775.
Еўра вырас на 0,27 капейкі да 3,6216. І гэта таксама максімум.
Расійскі рубель апусціўся на 0,13 капейкі да 3,4239 за 100 адзінак.
Кітайскі юань знізіўся на 0,05 капейкі да 4,6717 за 10 адзінак.