У Мінску пачалі судзіць беларуса, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі
Яго вінавацяць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.
01.11.2024 / 15:46
У Мінску пачалі судзіць Аляксандра Судніковіча, якога затрымалі на мяжы пасля вяртання з Амерыкі, піша Вясна.
Напрыканцы мая дзяржаўныя СМІ паведамілі пра затрыманне двух беларусаў на беларуска-літоўскай мяжы: адзін з іх быў абвешчаны ў міжнародны вышук і спрабаваў нелегальна трапіць у Літву, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, а другі быў кіроўцам. Вядома, што Аляксандр доўгі час жыў у ЗША.
64-гадовы Аляксандр Судніковіч на так званым «пакаяльным відэа» казаў, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцара, які загінуў падчас перастрэлкі супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.
Аляксандра абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Суд над ім распачаўся 1 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Яўген Хаткевіч.