Футбалістам зборнай Беларусі ўсё ж такі адкрылі брытанскія візы на матч у Паўночнай Ірландыі

Гульня Лігі нацый, які і планавалася, пройдзе ў Белфасце.

01.11.2024 / 20:42

Фота: БФФ

Футбалісты зборнай Беларусі ўсё ж атрымалі брытанскія візы для выезду ў Паўночную Ірландыю.

15 лістапада ў Белфасце павінен прайсці матч Лігі нацый. Аднак брытанскія журналісты паведамлялі, што гульня можа прайсці на нейтральным полі, паколькі ў беларусаў узнікнуць праблемы з атрыманнем візаў.

Тым не менш, пытанне ў выніку было вырашана, расказаў намеснік старшыні БФФ Андрэй Васілевіч.

«Усе атрымалі візы, матч адбудзецца ў Белфасце, усё выдатна, як і планавалася. Былі дробныя пытанні, але вынік такі. Без выключэння ўсе, на каго падавалі, атрымалі візы», — расказаў функцыянер.

Пасля чатырох тураў у дывізіёне C Лігі нацый зборная Беларусі займае другое месца ў групе 3. У актыве каманды шэсць балаў пры адной перамозе і трох нічыйных выніках. Паўночнаірландцы лідзіруюць у групе з сямю баламі.

Зборная Беларусі знаходзіцца ў чацвертым кошыку на лёсаванне адбору на чэмпіянат свету — 2026

Беларусь згуляла ўнічыю з Люксембургам

Беларускі тэлеканал набыў правы на паказ матчаў пад эгідай УЕФА

БФФ прэзентавала новую форму нацыянальнай зборнай. Не абышлося без налёту сілавікоў

Nashaniva.com