Моцны вецер нарабіў бяды ў розных рэгіёнах Беларусі

1 лістапада на большай частцы тэрыторыі краіны заходні вецер узмацняўся парывамі да 21-24 м/с. І такое надвор'е пакінула наступствы.

02.11.2024 / 13:04

Зафіксавана больш за 40 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай (7), Віцебскай (8), Гомельскай (1), Гродзенскай (9), Мінскай (9), Магілёўскай (6) абласцях і ў Мінску (1), піша Smartpress.by.

Паваленыя дрэвы пашкодзілі 7 аўтамабіляў у Брэсцкай (2), Віцебскай (2) і Магілёўскай (3) абласцях.

Сарваны металічны элемент аздаблення фасада шматкватэрнага жылога дома ўпаў на два аўтамабілі ў Калінкавічах (Гомельская вобласць). На шчасце, пацярпелых няма.

У Магілёве на праспекце Дзімітрава дрэва ўпала на паркоўку і пашкодзіла 3 легкавыя аўтамабілі.

У Мінскай вобласці ў выніку праходжання навальнічнага фронту ў 5 раёнах зафіксавана 9 выпадкаў падзення дрэў: у Валожынскім, Барысаўскім (2), Мінскім (3), Маладзечанскім (2) і Нясвіжскім раёнах.

Па інфармацыі РУП «Магілёўэнерга», на працягу сутак у рэгіёне парушалася электразабеспячэнне 17 населеных пунктаў і 3 фермаў у Крычаўскім, Кіраўскім і Глускім раёнах.

Мінск-галоўнае

Мінск-галоўнае

Nashaniva.com