У Бразіліі выявілі адну з самых малых пазваночных у свеце

Даследчыкі з дзяржаўнага ўніверсітэта Кампінаса ў Бразіліі апісалі новы від седланоснай жабы. Паводле даных навукоўцаў, гэта цяпер другая па велічыні пазваночная жывёліна ў свеце, піша «Зялёны партал».

02.11.2024 / 19:42

Самая маленькая жаба ў свеце

Даўжыня малюсенькай жабы Brachycephalus dacnis складае ўсяго 6,95 міліметра, і гэта другое месца ў свеце.

А самай маленькай пазваночнай жывёлінай свету лічыцца іншы від гэтага ж роду, Brachycephalus pulex, даўжынёй 6,45 міліметра, выяўлены ў паўднёвым бразільскім штаце Баія.

Седланосныя жабы развіваюцца, мінаючы стадыю апалоніка, і выходзяць з яек у выглядзе мініяцюрных дарослых асобін. Нягледзячы на малюсенькія памеры, яны валодаюць усімі характарыстыкамі больш буйных відаў.

Даследчыкі лічаць, што разнастайнасць гэтых маленькіх жаб можа быць значна большая, чым вядома на гэты момант. Дэталёвае апісанне ўсіх асаблівасцяў дапаможа ў іх захаванні.

У Беларусі зрабілі першыя фатаграфіі птушкі, якую раней тут фіксавалі толькі мёртвай

За апошняе дзесяцігоддзе на 30% скарацілася папуляцыя вожыкаў

З-за раставання арктычных ільдоў белыя мядзведзі сталі часцей хварэць

Nashaniva.com