У Малдове сёння праходзіць другі тур прэзідэнцкіх выбараў
У Малдове 3 лістапада праходзіць другі тур выбараў прэзідэнта. У ім удзельнічаюць дзейны прэзідэнт Мая Санду і былы генпракурор Аляксандр Стаяногла, якога падтрымала партыя сацыялістаў.
03.11.2024 / 09:28
Малдаван арганізавана прывозяць да пасольства ў Беларусі, каб прагаласаваць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Паводле прапаганды, расійскія ўчасткі не спраўляюцца з наплывам жадаючых прагаласаваць
У першым туры галасавання 20 кастрычніка Санду набрала 42,49% галасоў, а Стаяногла — 25,95% галасоў.
Тым часам расійскія выданні публікуюць відэа чэргаў каля двух выбарчых участкаў у Маскве. А ў Беларусь з Расіі прывозяць аўтобусамі грамадзян Малдовы, каб прагаласаваць у пасольстве ў другім туры. Відэа і фота публікуюць дзяржСМІ.
Чытайце таксама:
Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары