БЕЛ Ł РУС

Аўто

Стала вядома, дзе ў Мінску працуе фотафіксацыя праезду на чырвонае святло

3.11.2024 / 15:4

Nashaniva.com

Сістэма працуе ў тэставым рэжыме, але першыя парушальнікі ўжо атрымалі штрафы.

Адно з ДТЗ у Мінску, якое адбылося праз праезд на чырвонае святло

На адным з мінскіх скрыжаванняў у тэставым рэжыме працуе першая ў сталіцы камера фіксацыі праезду на чырвонае святло, расказаў начальнік УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч на АНТ. 

Пакуль пробная камера стаіць толькі на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Шырокай.

Па словах Бабіча, скрыжаванне ў Зялёным Лузе абсталявалі камерамі, якія дазваляюць электроннай сістэме адсочваць сігналы святлафора, якія гараць пры ўездзе транспарта на скрыжаванне Яна таксама апрацоўвае атрыманыя даныя для фіксацыі парушэння.

«Звесткі, якія атрымліваюцца з камер відэаназірання, ужо дазваляюць прыцягваць да адказнасці, тых, хто праязджае на забараняючы сігнал. І за мінулы месяц тут выявілі каля 20 такіх парушэнняў», — паведаміў Бабіч. 

Паводле яго слоў, у наступным годзе такая сістэма будзе працаваць ужо не ў тэставым рэжыме. Яе плануюць устанавіць на пяці самых аварыйных скрыжаваннях у Мінску.

У ДАІ таксама адзначылі, што ў Мінску ў 2024 годзе адбылося 15 ДТЗ з праездам на чырвоны. У іх пацярпелі 16 чалавек. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула